Рок-гурт ВАР'ЯТ

 

Контакты: varjat2002@tut.by

Офицальный сайт: www.varjatnia.narod.ru

 

 

Быць вар''ятам - гэта задавальненьне якое не знаёма нікому, акрамя саміх вар''ятаў.

 

Гурт быў створаны ў 2002 годзе.

20 верасьня – Арцём і Зьміцер нечакана знаёмяцца, дагэтуль у Зьміцера за плячыма акустычны праект ДЭМАНСТРАЦЫЯ, у Арцёма рок-гурт ЭВЭНІНГ.
Кастрычнік – акустычны дуэт Арцёма і Зьміцера кaнцэртуе на “тэнісных сталах”.
9 лістапада – Арцём і Зьміцер знаёмяцца з Эдуардам Лусьцянковым.
16 лістапада – Арцём (сьпеў, бас-гітара), Зьміцер (гітара) і Эдуард (бубны) ствараюць гурт ВАР’ЯТ.


2003

13 лютага – запіс праграмы “Малюнкі на пальцах” з удзелам Юлі Стральчонак (блок-флейта, сьпеў).
15 лютага – канцэрт у СДК “Вусьце” з удзелам Юлі Стральчонак.
20 лютага – выдадзена касета “Малюнкі на пальцах” (канчатковы наклад склаў 120 асобнікаў).
жнівень – удзел у зборцы “Оршанский прорыв” разам з SCREAMING FROM THE OBLIVION, DYING ROSE, ПАНІ ХІДА, KRADA і інш.


2004

вясна – ратацыя па “Радиус FM” рэмікса на песьню “Прабач і бывай” (аўтар – DJ Fun).
жнівень – гурт пераяжджае ў Віцебск.
17 лістапада – удзел у фэсьце “ROCK’by” (клюб “Сава”, Віцебск) разам з РАХІС, ДУХ БЕЛАГА ВАЎКА, ПАПРИКА, ВОСЬМОЙ ДЕНЬ, DITYA SNA і інш.


2005

14 студзеня – Зьміцера забіраюць у войска.
сакавік – Эдуард зьяжджае ў Бабруйск і ўладкоўваецца там лесанарыхтоўшчыкам.
сьнежань – выдадзены CD “Чаканьне пцірадакціляў”.


2006

сакавік – Арцём запрашае на бубны Вячку Прусакова.
ліпень – Зьміцер вяртаецца з войска.
27 кастрычніка – удзел у канцэрце “Курс маладога гісторыка” (актавая заля ВДУ імя Машэрава).


2007

сакавік - гурт займае 1 мейсца па выніках галасаваньня на realmusic.ru ў жанры progressive rock.
12 траўня - удзел у канцэрце "Rock-Music Action" разам з BLOODY BOOTS, ESCAPE і інш.
чэрвень - спроба трапіць на БАСОВІШЧА-2007.
5 ліпеня - ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск): ўдзельнікі конкурснае праграмы фэсту “Басовішча-2007”, а таксама некаторыя прэтэндэнты, якія не прайшлі адбор – у тым лiку ВАР''ЯТ.
25 ліпеня - выступ у летніку "Буравесьнік" (3 км ад Віцебску).
26 ліпеня - "Музыкальная газета" друкуе інтэрвію з Арцёмам.
28 жніўня - выступ на моладзевым канцэрце "Разьвітаньне з летам''2007" (аграгарадок Вусьце, Аршанскі раён).
6 верасьня - імправізаваны акустычны выступ "на яме".
кастрычнiк - выдадзены альбом "Сон-трава".
17 кастрычнiка - выступ у Машэраускiм унiверсiтэце.

АЛЬБОМЫ:
Малюнкі на пальцах 2003
Чаканьне пцірадакціляў 2005
Сон-трава 2007

 



Hosted by uCoz